Сяргей Аляксандравіч Астроўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Аляксандравіч Астроўскі (укр.: Сергій Олександрович Островський; нар. 3 кастрычніка 1960, Баранавічы, СССР) — украінскі вайсковец. Генерал-лейтэнант. Намеснік камандуючага сухапутнымі войскамі Украіны (2010—2011). Кавалер Ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені.

Хуткія факты Сяргей Аляксандравіч Астроўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Адукацыя

У 1982 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, у 1991 — Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Р. Маліноўскага, у 2003 — Нацыянальная акадэмія абароны Украіны.

Кар’ера

Праходзіў службу ў войсках Забайкальскай і Кіеўскай ваенных акругаў на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, камандзіра танкавай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна.

З 1991 года працягваў службу ў заходняй групе войскаў (былая група савецкіх войск у Германіі), Прыкарпацкай ваеннай акрузе і Заходнім аператыўным камандаванні на пасадах намесніка камандзіра танкавага палка, камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра механізаванай дывізіі, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра механізаванай дывізіі і камандзіра дывізіі.

У 2003 годзе прызначаны намеснікам камандуючага 13-га армейскага корпуса Заходняга аператыўнага камандавання. Пазней стаў камандзірам 6-й асобнай механізаванай брыгады ў Рэспубліцы Ірак. З лістапада 2004 і да мая 2010 года камандаваў 8-м армейскім корпусам Узброеных Сіл Украіны[1].

У 2010 годзе прызначаны намеснікам камандуючага Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. У 2011 годзе падаў рапарт на адстаўку.

Пасля пачатку ў 2014 годзе расійска-ўкраінскага канфлікту ўзяў на сябе кіраўніцтва Жытомірскім абласным штабам «Нацыянальнага Руху Супраціву»[2].

Remove ads

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Узнагароды

  • Ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені
  • Ордэн «За заслугі» III ступені
  • Узнагарода Міністэрства абароны Украіны «Доблесць і гонар»
  • Медаль «10 гадоў Узброеным сілам Украіны»
  • Медаль «15 гадоў Узброеным сілам Украіны»

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads