Сяргей Аляксандравіч Кандрацьеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Кандрацьеў (нар. 2 лютага 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама». У сезоне 2010 быў асноўным левым абаронцам, але потым быў выцеснены з асноўнага складу.
У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. У гомельскім клубе трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца. У лютым 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[4].
У сакавіку 2014 падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[5]. У складзе брэсцкага клуба стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам таксама гуляў флангавага абаронцу. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны» (12 красавіка) на 29-й хвіліне атрымаў чырвоную картку з-за канфлікту з арбітрам пасля выдалення Уладзіміра Шчэрбы[6]. Застаўшыся ўдзевяцёх, брэсцкі клуб разгромна саступіў 0:7, а Кандрацьеў атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю.
У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком «Дынама», стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. Па заканчэнні сезона пакінуў клуб[7].
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[8], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2017 года накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. У складзе «Белшыны» таксама стаў асноўным абаронцам.
У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, аднак ужо ў красавіку пакінуў каманду і завяршыў прафесійную кар’еру[10].
У жніўні 2022 года далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020» у Другой лізе, выступаў за каманду да канца сезона.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads