Сяргей Аляксандравіч Пеліх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Аляксандравіч Пеліх (13 лютага 1946, в. Мартыніўка, Палтаўская вобласць, УССР — 3 лістапада 2020) — беларускі эканаміст і гаспадарчы дзеяч. Доктар эканамічных навук (1993), прафесар (2001).

Хуткія факты Сяргей Аляксандравіч Пеліх, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Днепрапятроўскі механічны тэхнікум, Краснаярскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Рухавікі лятальных апаратаў», 1971), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1983).

Працаваў у Краснаярскім машынабудаўнічым заводзе (1971—1973); Дзіўнагорскім заводзе нізкавольтнай апаратуры (Краснаярскі край; 1973—1978, начальнік цэха, начальнік вытворчасці); Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання (1978—1994, з 1985 — генеральны дырэктар); Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1995—2003); Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003—2020; у 2004—2007 — загадчык кафедры дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, з 2007 — прафесар кафедры эканомікі арганізацыі).

Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця сацыяльнай сферы; выкарыстанне аперацыйна-эканамічных механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытворчага працэсу на прадпрыемствах; эканоміка кіравання рэгіёнам; дзяржаўнае рэгуляванне эканомікай; грашова-крэдытнае рэгуляванне эканомікі; вытворчы менеджмент.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі» (1991).

Бібліяграфія

  • Совершенствование оперативного управления мелкосерийным и единичным производством : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.21 / Пелих Сергей Александрович. — Минск, 1987.
  • Микрофинансирование в Республике Беларусь: анализ, проблемы, решения / С. А. Пелих, Э. А. Кузнецов. — Минск, 2018.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads