Сяргей Аляксеевіч Зярноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Аляксеевіч Зярноў
Remove ads

Сяргей Аляксеевіч Зярноў (руск.: Сергей Алексеевич Зернов; 29 мая [10 чэрвеня] 1871, Масква — 28 лютага 1945, Ленінград) — рускі і савецкі заолаг, гідрабіёлаг і грамадскі дзеяч, акадэмік Акадэміі навук СССР (1931). Заснавальнік гідрабіялогіі ў Расіі, стваральнік яе экалагічнага напрамку.

Хуткія факты Сяргей Аляксеевіч Зярноў, Дата нараджэння ...

У 1895 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1902—1914 гадах кіраваў Севастопальскай Біястанцыяй АН. У 1914 годзе арганізаваў першую кафедру гідрабіялогіі ў Маскоўскім сельскагаспадарчым інстытуце (цяпер Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева), у 1924 годзе — у МДУ. У 1931—1942 гадах дырэктар Заалагічнага інстытута АН СССР.

У 1892—1901 гадах апублікаваў першыя працы па планктону; у 1913 годзе выйшла манаграфія «Да пытання аб вывучэнні жыцця Чорнага мора», у якой падрабязна апісаны яго фаўна і біяцэнозы, заканамернасці іх размеркавання. У паўночна-заходняй частцы мора Зярноў адкрыў зараслі філафоры (марскія чырвоныя водарасці), што дазволіла арганізаваць прамысловую здабычу ёду. У 1934 годзе апублікаваў «Агульную гідрабіялогію» (перавыдадзеная ў 1949) — першы арыгінальны ўніверсітэцкі курс.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Забытое интервью: беседа с Надеждой Станиславовной Гаевской, Forgotten Conversation: An Interview with Nadejda Gaevskaya // Историко-биологические исследования — 2013. — Т. 5, вып. 2. — С. 89–105. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131382167'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q126725109'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads