Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі (нар. 3 студзеня 1969) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці (з 2013). Намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з 2021).

Хуткія факты Сяргей Аляксеевіч Каліноўскі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 студзеня 1969 года.

У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

З 1993 па 2005 год працаваў суддзёй у сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі[2], прайшоў шлях ад стажора народнага суддзі ў Баранавічах і Кобрыне да суддзі Кобрынскага суда[3]. Са жніўня 2005 па 11 сакавіка 2021 года[4] працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. З’яўляецца членам Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь з 18 кастрычніка 2013 года[5].

12 сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь[4]. Курыруе пытанні каардынацыі і кантролю за дзейнасцю органаў прымусовага выканання, дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[6].

Remove ads

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[7][8].

2 кастрычніка 2020 года Сяргей Каліноўскі трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза[9][10][11]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12]. Акрамя таго, Каліноўскага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13][14], Канада[15], Швейцарыя[16][17][18].

21 чэрвеня 2021 года Сяргей Каліноўскі быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[19][20].

Remove ads

Зноскі

  1. Best, Tom; Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya. Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (англ.). Paul Hastings LLP. Lexology (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 3 студзеня 2022.
  2. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  3. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  4. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  5. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo  (чэшск.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  6. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  7. Belarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions (англ.) (21 чэрвеня 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads