Сяргей Анатолевіч Лашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Анатолевіч Лашкевіч (нар. 1978, в. Глебкавічы, Мінскі раён) — беларускі гісторык. Спецыяліст па ўсходняму напрамку дыпламатыі Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI стагоддзя. Кандыдат гістарычных навук (2015), дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1978 годзе ў вёсцы Глебкавічы Мінскага раёна.
У 1995—1996 гадах працаваў лабарантам у Мсціжскай СШ. Скончыў у 2002 годзе факультэт міжнародных адносін БДУ, у 2005 годзе — аспірантуру пры кафедры міжнародных адносін БДУ. З 2005 года ў БДУ: выкладчык кафедры агульнанавуковых дысцыплін; выкладчык, дацэнт кафедры міжнародных адносін.
У 2015 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю п тэме «Дыпламатыя Вялікага Княства Літоўскага ва ўзаемаадносінах Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы (1586—1598 гг.)».
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя знешняй палітыкі і дыпламатыі Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI стагоддзя, гісторыя знешняй палітыкі і дыпламатыі Беларусі ў XX — пачатку XXI стагоддзяў.
Бібліяграфія
- Вільня і Масква ў канцы XVI ст.: дыпламатыя кампрамісаў. Мінск, 2016.
- Асаблівасці знешнепалітычнай актыўнасці Вялікага Княства Літоўскага (1569—1600 гг.). Мінск, 2010.
- Усходні накірунак дыпламатычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XVI ст. Мінск, 2010.
Літаратура
- ЛАШКЕВІЧ Сяргей Анатольевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads