Сяргей Апанасавіч Максіменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Апанасавіч (Афанасьевіч) Максіменка (нар. 13 жніўня 1954, Крывічы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (2014).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 жніўня 1954 года ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
У 1976 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ. Працаваў у НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ з 1986 года. У 1997—2000 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДІ ЯП БДУ. У 2000—2005 гадах — намеснік прарэктара па навуцы БДУ — начальнік Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ. З 1992 па 2012 гады — загадчык лабараторыі электрадынамікі неаднародных асяроддзяў НДІ ЯП БДУ. Са студзеня 2013 года па цяперашні час — дырэктар НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ. У 2004—2008 гадах і з 2013 года па цяперашні час з’яўляецца членам агульнага сходу НАН Беларусі. У 2007 годзе С. А. Максіменку ўстаноўлена персанальная надбаўка за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. З 2008 года з’яўляецца членам экспертнага савета ВАК РБ.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Максіменка С. А. — фізік-тэарэтык у галіне электрамагнетызму і фізікі ўзаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з цвёрдым целам, электрамагнітных уласцівасцяў нанаструктур. Спіс публікацый уключае больш за 280[1] назваў, з якіх сем працаў — часткі ў калектыўных манаграфіях, адна — заказны агляд і больш за 180 артыкулаў у рэферыруемых выданнях. Ён з’яўляецца членам праўлення Беларускага фізічнага таварыства, членам Еўрапейскага таварыства матэрыялаведаў (EMRS), Міжнароднага таварыства аптычных інжынераў (SPIE), намеснікам галоўнага рэдактара міжнароднага навуковага часопіса «Journal of Nanophotonics»[2]. Член Паміжведамственнага каардынацыйнага савету па развіцці нанаіндустрыі ў РБ. Член Навуковага савету Аб’яднанага інстытута ядзерных даследваваняў (Дубна, Расія)[3]. Неаднаразова выступаў з запрошанымі дакладамі на буйных міжнародных канферэнцыях, з’яўляўся членам аргкамітэтаў шэрагу міжнародных канферэнцый і сустаршынёй канферэнцый «Нанатрубкі і нанаправады» (ЗША, 2003) і «Нанамадэляванне» (ЗША, 2004, 2006), старшынёй канферэнцый «Фундаментальны і прыкладны нанаэлектрамагнетызм» (Мінск, 2012[4], 2015[5] і 2018[6]), а таксама XIV Міжнароднай школы-канферэнцыі «Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету» (2018)[7]. У 2005—2010 гг. С. А. Максіменка з’яўляўся членам навуковых саветаў па ДПАФД «Нанатэх» і «Электроніка», а ў цяперашні час — ДПАФД «Канвергенцыя», а таксама экспертам савета фонду «Сколкава»[8] і міжнароднай праграмы Еўрасаюза «Гарызонт 2020»[9].
Работы С. А. Максіменкі заслужылі шырокае міжнароднае прызнанне, яны апублікаваныя ў такіх аўтарытэтных фізічных часопісах, як Physical Review Letters, Physical Review, Applied Physics Letters і інш. С. А. Максіменка кіраваў ці удзельнічаў у выкананні шэрагу міжнародных праектаў у рамках праграм INTAS[10], BMBF, SfP, DFG, МНТЦ, FP7, «Horizon 2020». Выконвае сумесныя даследаванні з Тэхнічным універсітэтам Берліна, Універсітэтам г. Намюр (Бельгія), Інстытутам неарганічнай хіміі і Інстытутам каталізу СА РАН. З’яўляецца першым у Беларусі каардынатарам праекта 7-ай Рамачнай праграмы Еўрасаюза: FP7-266529BY-NanoERA[11] і кіраўніком адынай за межамі Еўрасаюза каманды навукоўцаў — удзельнікаў еўрапейскага мегагранта Graphene Flagship[12], які аб’ядноўвае 149 інстытутаў і кампаній з усіх краін ЕС.
Пачынаючы з сярэдзіны 1990-х гадоў С. А. Максіменка ў суаўтарстве з супрацоўнікамі лабараторыі, беларускімі і замежнымі вучонымі выканаў піянерскія працы ў галіне мадэлявання электроннага пераносу ў аптычных працэсах у нанаструктурах і, у прыватнасці, у вугляродных нанатрубках і паўправадніковых гетэраструктурах на аснове квантавых кропак. Работы калектыву, які ўзначальвае С. А. Максіменка, прывялі да стварэння і хуткага развіцця новай дысцыпліны — нанаэлектрамагнетызму, якая аб’ядноўвае метады і падыходы класічнай электрадынамікі ЗВЧ і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай электронікі з мэтай мадэлявання аптычных і электронных уласцівасцяў нанаструктур. За ўклад у развіццё нанаэлектрамагнетызму адзіным з Беларусі ён абраны ганаровым членам міжнароднай супольнасці оптыкі і фатонікі (SPIE Fellow)[13]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены тры кандыдацкія дысертацыі і адна доктарская (М. У. Шуба).
Remove ads
Публікацыі
- G. Ya. Slepyan, S. A. Maksimenko, A. Lakhtakia, O. Yevtushenko,A. V. Gusakov. Electrodynamics of carbon nanotubes: Dynamic conductivity, impedance boundary conditions, and surface wave propagation. Phys. Rev. B 60, 17136
- James A Schwarz, Cristian I Contescu, Karol Putyera. Dekker encyclopedia of nanoscience and nanotechnology Vol. 5, CRS press, 2004
- G Ya Slepyan, MV Shuba, SA Maksimenko, A Lakhtakia. Theory of optical scattering by achiral carbon nanotubes and their potential as optical nanoantennas. Phys. Rev. B 73, 195416
- G. Ya. Slepyan, S. A. Maksimenko, V. P. Kalosha, J. Herrmann, E. E. B. Campbell, I. V. Hertel. Highly efficient high-order harmonic generation by metallic carbon nanotubes Phys. Rev. A 60, R777(R)
- G. Ya. Slepyan, M. V. Shuba, S. A. Maksimenko, C. Thomsen, and A. Lakhtakia. Terahertz conductivity peak in composite materials containing carbon nanotubes: Theory and interpretation of experiment. Phys. Rev. B 81, 205423
Узнагароды
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001),
- ганаровае званне «Заслужаны працаўнік БДУ» (2010)[14],
- прэмія БДУ імя акадэміка А. Н. Сеўчанкі (2011)[15] за дасягненні ў навукова-даследчай працы,
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011),
- падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2016)[16],
- медаль Францыска Скарыны (2020)[17].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads