Сяргей Васілевіч Ложачнік
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Васілевіч Ложачнік (нар. 10 лістапада 1981, в. Петкавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Беларус. У 2007 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання па спецыяльнасці «машыны і апараты харчовых вытворчасцей», прысвоена кваліфікацыя інжынер-механік; у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам».
Працоўную дзейнасць пачаў у 2001 годзе механікам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Крутагор’е-Петкавічы» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
У 2001—2002 гадах механік па рамонце і наладцы абсталявання мясной прамысловасці каўбаснага цэха калгаса імя Карла Маркса Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 2002—2004 фармоўшчык каўбасных вырабаў трэцяга разраду; аператар лініі прыгатавання фаршу пятага разраду ТАА «Віказ» Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 2004—2009 гадах інжынер-тэхнолаг, з 2007 г. начальнік каўбаснага цэха ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“» Мінскай вобласці. У 2009—2011 гадах начальнік Дзяржаўнай харчовай інспекцыі па якасці і стандартызацыі — галоўны дзяржаўны інспектар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
У 2011—2013 дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Шчучынскі масласырзавод» Гродзенскай вобласці.
З 5 сакавіка 2013 года старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.
12 верасня 2019 года прызначаны старшынёй Лідскага райвыканкама[3]. Займаў гэтую пасаду да восені 2024 года, калі яго змяніў Аляксандр Вярсоцкі[4].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, выхоўвае дачку.
Зноскі
- Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 17.09.2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads