Дзяржынскі сельсавет (Дзяржынскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Дзяржынск (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 21 кастрычніка 1940 года ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці БССР у складзе вёсак Дзягільна, Макаўчыцы, Пархімаўшчына, Петкавічы, Шацілы, пасёлка Мелзавода, фермы «Гай», вылучаных са складу Дзяржынскага гарсавета, вёскі Нявелічы Фаніпальскага сельсавета і вёскі Клыпаўшчына Негарэльскага сельсавета з цэнтрам у горадзе Дзяржынск[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета[2]. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Макаўчыцы. У маі 1960 года ў склад сельсавета са Станькаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Арэхаўка, Вінаградаўка, Гарадзея, Зварыкаўшчына, Кукшавічы, Малінаўка, Марс, Пагулянка, Рабінаўка, Цвяткова і Юпіцер)[3]. У 1974 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў горад Дзяржынск.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2536 чалавек[4], з іх 91,5 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 2,9 % — палякі, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2676 чалавек[6].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 октября 1940 г. Об образовании Дзержинского сельсовета в составе Дзержинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 і 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads