Сяргей Васілевіч Шчарбакоў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Васілевіч Шчарбакоў (25 красавіка 1934, с. Белаводскае, Чуйская вобласць, Кыргызстан — 19 красавіка 2014) — спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1988).

Хуткія факты Сяргей Васілевіч Шчарбакоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (механічны факультэт, 1958).

Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1961—1986, з 1965 — загадчык лабараторыі, з 1970 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова начальнік СКБ з ВВ), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1958—1961 і з 1986, прафесар кафедры «Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў», у 1986—2001 — прарэктар па навуковай і вучэбнай рабоце, адначасова ў 1993—2001 — рэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу).

Навуковыя інтарэсы: тэхналогія, канструяванне і эксплуатацыйныя ўласцівасці маталапалімерных матэрыялаў і вырабаў.

Remove ads

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1972).

Бібліяграфія

  • Технология, конструирование и эксплуатационные свойства комбинированных машиностроительных материалов и изделий : диссертация … доктора технических наук в форме научного доклада : 05.02.01 ; 05.02.08 / Щербаков Сергей Васильевич. ― Минск, 1983.
  • Исследование работоспособности полимерных зубчатых колёс : автореферат диcсертации … кандидата технических наук / С. В. Щербаков. — Гомель, 1965.
  • Металлополимерные зубчатые передачи / В. А. Белый, В. Е. Старжинский, С. В. Щербаков; АН БССР, Ин-т механики металлополимерных систем. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 351 с.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads