Сяргей Віктаравіч Дрозд

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Дрозд (нар. 24 чэрвеня 1983, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Сяргей Дрозд, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец маладзечанскага футбола, ужо ў 18 гадоў дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе мясцовага клуба. Пасля сезона 2004, калі «Маладзечна» апусцілася да Другой лігі, перайшоў у светлагорскі «Хімік», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў (з невялікім перапынкам). У 2009 годзе вярнуўся ў «Маладзечна».

У сезоне 2011 перайшоў у «Слуцк», які атрымаў месца ў Першай лізе. Спачатку трывала гуляў у аснове слуцкага клуба, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Тым не менш, застаўся ў «Слуцку» і пасля яго выхаду ў Вышэйшую лігу ў 2014 годзе. Першую палову сезона 2014 правёў на лаўцы запасных, але пазней з-з траўм асноўных ігракоў стаў выхадзіць у стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У снежні 2014 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[2].

У сакавіку 2015 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка»[3]. У сезоне 2016 вярнуўся ў «Маладзечна-ДЮСШ-4». Пакінуў маладзечанскую каманду ў ліпені 2019 года і перайшоў у чысцінскі «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, зноў далучыўся да «Маладзечна». Стаў капітанам каманды, у сезоне 2022 гуляў за клуб у Першай лізе. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з «Маладзечнам»[4]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[5] і завяршыў прафесійную кар’еру[6].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads