Сяржук Вітушка

беларускі грамадска-палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяржук Вітушка
Remove ads

Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965(1965-04-10), Чысць, Мінская вобласць2 ліпеня 2012(2012-07-02), Вільня) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік мінскага таварыства «Талака», гісторык і педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.

Хуткія факты Сяржук Вітушка, Сяржук Вітушка ў 1989 годзе. ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 красавіка 1965 года ў пас. Чысць Маладзечанскага раёна.

Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», скончыў гістарычны факультэт БДУ (1989).

Вялікі ўплыў на яго аказаў Уладзімір Караткевіч.

У мяне ёсць дакладны дзень і гадзіна, калі я вырашыў, што павінен свядома размаўляць па-беларуску і жыць для Беларусі. Гэта здарылася, калі памёр Уладзімір Караткевіч. Чамусьці ў той дзень нешта на мяне найшло… Я вярнуўся з працы, а працаваў тады на заводзе «Інтэграл», і захацелася мне нешта прачытаць… Чамусці мне тады стала зусім ясна, што Караткевіч не проста памёр, што чалавек згарэў у барацьбе за «Беларушчыну». І падумаў: "А што ж я? Як жа мне не сорамна! Я павінен размаўляць па-беларуску! Я павінен паўсюль гаварыць па-беларуску![1]

У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клуб «Талака», у 1987 годзе абраны старшынёй таварыства.

З 1991 года жыў у Вільні, працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газету «Vilnia i kraj» (1992).[2] Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і літоўскім дзяржаўным тэлебачаннем. Як публіцыст, друкаваўся ў газетах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў ініцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Св. Мікалая на вуліцы Вялікай (Діджою). Хварэў на цукровы дыябет. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнай дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мелодыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Мінску выйшла яго першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазней паўтораная ў аўдыёварыянце.

Thumb

Памёр 2 ліпеня 2012 года ў Вільні. Развітанне прайшло ў Мінску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[3].

Remove ads

Бібліяграфія

Публікацыі

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads