Сяргей Аляксандравіч Календа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Аляксандравіч Календа (нар. 15 сакавіка 1985[2][3], Капыль[4]; Псеўданімы: Аляксандр I. Бацкель) — беларускі пісьменнік і культуролаг[3].
Remove ads
Біяграфія
З маленства жыве ў Мінску[4]. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ[4] па спецыяльнасці «культуролаг-яўрэіст»[2]. Вывучаў філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Скончыў лонданскую акадэмію Toni & Guy (2008), стыліст міжнароднага класа[2]. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса беларускай прозы «Макулатура» (www.makpaper.com)[3].
На ўласнае прызнанне, вядзе абсурдны лад жыцця і спрабуе жыць на мяжы супраціўлення масавым плыням і звязам[4].
Remove ads
Творчасць
Друкаваўся ў часопісах: «Дзеяслоў», «БОЛЬШОЙ», «pARTisan», «Дружба народов», «Маладосць», «Literatur und Kritik», «eXperimenta», «БЛ.ЯТЬ». Аўтар кніг «Помнік атручаным людзям», «Казкі. Гісторыі (не) пра нас», «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», «Трохлітровая проза» і «Кантынентальны сняданак». Творы С. Календы перакладзены на нямецкую і рускую мовы.[3]
Прызнанне
Лаўрэат і фіналіст шэрагу літаратурных прэмій і конкурсаў[4], у т.л.:
- Шорт-ліст Прэміі Гліняны Вялес за 2011 год з кнігай «Іржавы пакой з белымі шпалерамі».
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 30 сакавіка 2025.
- Календа Сяргей Аляксандравіч…
- Сяргей Календа «Трохлітровая проза»…
- Календаскоп…
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads