Сяргей Сяргеевіч Корсакаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Сяргеевіч Корсакаў
Remove ads

Сяргей Сяргеевіч Корсакаў (22 студзеня 1854 — 1 мая 1900) — выбітны рускі псіхіятр, адзін з заснавальнікаў назалагічнага кірунку ў псіхіятрыі і маскоўскай навуковай школы псіхіятрыі, аўтар класічнага «Курсу псіхіятрыі» (1893), адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай псіхалагічнай лабараторыі ў Маскве ў 1886 годзе.

Хуткія факты Сяргей Сяргеевіч Корсакаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Навуковы ўклад

  • Даў клінічнае апісанне парушэння памяці на актуальныя падзеі, якое суправаджаецца прасторавай і часавай дэзарыентацыяй, якую назвалі «Сіндромам Корсакава».
  • Корсакаў вылучыў і апісаў яшчэ адну душэўную хваробу, т. зв. paranoia hyperphantasica.
  • Вельмі каштоўным укладам у навукова-вучэбную медыцынскую літаратуру з’яўляюцца яго «Курс псіхіятрыі» (3-е выданне, 1914) і часопісныя артыкулы (пра хваравітыя расстройствы памяці і іх дыягностыка, псіхалогію мікрацэфалаў, свабоду волі, дамашні догляд псіхічнахворых і іншыя).
  • Шматлікія вучні Корсакава стварылі адмысловую школу псіхіятраў і неўрапатолагаў.
  • З імем Корсакава звязаная таксама рэформа арганізацыі псіхіятрычнай дапамогі, якая прывяла да карэннага пераўтварэння рэжыму і лекаў псіхічнахворых. Ён выступаў за «неўцісканне» псіхічнахворых; у яго клініцы былі скасаваныя звязванне хворых, прымяненне супакойвальнай кашулі і іншыя гвалтоўныя захады, знятыя краты з вокнаў. Ён напісаў шэраг прац пра пасцельнае ўтрыманне і дамашні догляд псіхічнахворых. Ён рэзка выступіў супраць прапанаваных і практычна ўжываных амерыканскімі хірургамі стэрылізацыі і кастрацыі псіхічнахворых, назваўшы гэтыя захады нялюдскімі.
Remove ads

Зноскі

  1. Педагоги и психологи мира — 2012.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q126722605'></a>
  2. Корсаков Сергей Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads