Сяргей Леанідавіч Дарэнка

расійскі журналіст, тэле- і радыёвядучы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Леанідавіч Дарэнка
Remove ads

Сярге́й Леані́давіч Дарэ́нка (руск.: Сергей Леонидович Доренко; 18 кастрычніка 1959, Керч — 9 мая 2019, Масква) — расійскі журналіст, тэле- і радыёвядучы, каментатар, прадзюсар.

Хуткія факты Сяргей Леанідавіч Дарэнка, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1959 года ў Керчы. У 1982 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.

З 1985 года працаваў на Цэнтральным тэлебачанні СССР. Быў звольнены ў 1990 годзе пасля шэрагу падрыхтаваных ім рэпартажаў з Літвы і Латвіі.

У 1990 годзе быў сярод пачынальніка праграмы «Вести» Расійскага тэлебачання. Затым працаваў на 1-м канале «Останкино» і «ТВ-6 Москва».

Вядучы інфармацыйных праграм «Время» і «Аўтарская праграма Сяргея Дарэнкі» на канале ОРТ з кастрычніка 1996 па верасень 2000 года. Быў адхілены ад эфіраў на ОРТ ў 2000 годзе пасля выпуску сюжэта пра гібель падлодкі «Курск».

З 1 верасня 2008 года да 1 ліпеня 2013 года — галоўны рэдактар, радыёвядучы радыёстанцыі «Русская служба новостей». Затым галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» (з 2014).

Памёр 9 мая 2019 года ў Маскве[1].

Remove ads

Зноскі

  1. У Маскве памёр журналіст Сяргей Дарэнка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2019. Праверана 10 мая 2019.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads