Сяргей Львовіч Палякоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Львовіч Палякоў (нар. 29 верасня 1965[2], Бранск[2], РСФСР, СССР) — беларускі грамадскі дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2008 год), прафесар (2023 год)[2], выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1988 годзе Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут[2].
Працаваў урачом-інтэрнам ў Гомельскай абласной бальніцы[2]. З 1989—1991 гады працаваў урачом-анколагам паліклінічнага аддзялення, урачом-анколагам-уролагам анкалагічнага аддзялення № 2 Гомельскага абласнога анкалагічнага дыспансера[3]. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1991 па 2020 год працаваў на розных пасадах у «РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».
У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 20 лютага 2020 года дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».
У адзіны дзень галасавання ў 2024 годзе быў выбраны дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Астрашыцка-Гарадоцкай выбарчай акругі № 50[4].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[5].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За працоўныя заслугі»[2].
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі[3].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads