Сяргей Львовіч Собалеў
матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Львовіч Со́балеў (руск.: Сергей Львович Соболев; 23 верасня (6 кастрычніка) 1908, Санкт-Пецярбург — 3 студзеня 1989, Масква) — савецкі вучоны, матэматык і механік. Акадэмік АН СССР (1939), Герой Сацыялістычнай Працы (1968). Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1937).
Remove ads
Біяграфія
С. Л. Собалеў нарадзіўся 6 кастрычніка 1908 г. у Санкт-Пецярбургу. З 1918 г. сям’я жыла ў Харкаве, дзе ён вучыўся ў тэхнікуме. У 1923 г. сям’я вярнулася ў Петраград. У 1924 годзе С. Собалеў скончыў сярэднюю школу, у 1924—1925 гг. вучыўся ў 1-й Дзяржаўнай мастацкай студыі. У 1929 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Леніградскага ўніверсітэта. У 1929—1936 гг. працаваў у сейсмалагічным інстытуце АН СССР, у 1932—1943 гг. у Матэматычным інстытуце АН СССР. У 1935—1957 гг. С. Л. Собалеў прафесар МДУ.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны С. Л. Собалеў знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казані і займаўся пытаннямі абароны.
З 1943 г. С. Л. Собалеў у Інстытуце атамнай энергіі АН СССР (намеснік дырэктара ў 1945—1958 гг.), з 1957 года дырэктар Інстытута матэматыкі Сібірскага аддзялення АН СССР і прафесар Новасібірскага ўніверсітэта.
У 1984—1989 гг. С. Л. Собалеў працаваў у Маскве галоўным навуковым саветнікам у Матэматычным інстытуце АН СССР.
Памёр С. Л. Собалеў 3 студзеня 1989 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
С. Л. Собалеву належаць працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі пругкасці, варыяцыйным злічэнні, функцыянальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, між іншым, зрабіў разлікі дакладнасці артылерыйскай стральбы і балістычных уласцівасцяў снарадаў. Таксама прымаў удзел у атамным праекце СССР, да якога быў адным з першых прыцягнуты ў 1943 годзе[12].
Замежны член Французскай і Берлінскай акадэмій навук, ганаровы член Эдынбургскага каралеўскага таварыства, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, ганаровы доктар навук некалькіх універсітэтаў свету[12].
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
- 7 ордэнаў Леніна
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн «Знак Пашаны»
- Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава АН СССР
- залаты (1981) і сярэбраны (1987) медалі «За заслугі перад навукай і чалавецтвам» АН Чэхаславакіі
- медалі.
Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1941, 1951, 1953), Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Sergei Lwowitsch Sobolew // Brockhaus Enzyklopädie
- Соболев Сергей Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 2 чэрвеня 2024.
- Птушенко В. В., Ляпунова Е. А. История отечественной науки в переписке семьи Ляпуновых (1955–1962 гг.), The history of Russian science through the correspondence of the Lyapunov family (1955–1962) // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 4. — С. 150–168. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2021-4-150-168
- Матэматычная генеалогія — 1997.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- Сяргей Львовіч Собалеў на сайце «Героі краіны»
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads