Сяргей Мікалаевіч Давыдоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Мікалаевіч Давыдоў (нар. 23 лістапада 1974, г. Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі чыгуначнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 23 лістапада 1974 года ў г. Крычаве Магілёўскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Прайшоў працоўны шлях ад манцёра пуці да начальніка Крычаўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Крычаўскай акругі № 83. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі, нагруднымі знакамі «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» III ступені, «Выдатнік Беларускай чыгункі»[1].
Узнагароды
Жанаты, мае дваіх дзяцей[1].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads