Сяргей Мікалаевіч Малінін

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Мікалаевіч Малінін
Remove ads

Сярге́й Мікала́евіч Малі́нін (13 чэрвеня (31 мая) 1907, Мінск — 20 мая 1972) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Сяргей Мікалаевіч Малінін, Намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР ...

Старшыня Дзяржплана БССР (1953—1965), Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1958), доктар эканамічных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па эканоміцы і планаванні народнай гаспадаркі.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 чэрвеня (31 мая) 1907 года ў Мінску.

У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — Маскоўскі планавы інстытут Дзяржплана СССР.

У 19281936 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам сектарам эканомікі Інстытута арганізацыі і аздараўлення працы Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў.

З 1936 года і да пачатка Вялікай Айчыннай вайны — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР і намеснік дырэктара па навуковай частцы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітрук роты, камісар батальёна, намеснік камандзіра стралковага палка па палітчасці.

У 1944—1946 гадах — лектар палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі.

У 1946—1947 гадах — дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.

З 1947 года — на працы ў ЦК КП(б)Б: намеснік начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі, загадчык аддзела планавых, фінансавых і гандлёвых органаў.

У 19531965 гадах займаў пасаду Старшыні Дзяржплана БССР. Адначасова ў 19551958 гадах — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.

У 19661969 гадах — рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.

З 1969 года — загадчык кафедры палітэканоміі БДУ.

У 19491952 гадах — кандыдат, у 1952—1966 гадах — член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1958—1966), Вярхоўнага Савета БССР (19511959).

Памёр 20 мая 1972 года. Пахаваны ў Мінску.

Remove ads

Працы

  • Экономика Белорусской ССР и перспективы ее развития: учебник. Мн., 1960 (в соавторстве);
  • Народное хозяйство Белоруссии на современном этапе: учебник. Мн., 1964;
  • Экономическая история БССР: учеб. пособие / под ред. С. Н. Малинина и К. И. Шабуни. Мн., 1969.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads