Сяргей Міхайлавіч Канопліч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Міхайлавіч Канопліч (28 сакавіка 1957, в. Дзярбінкі, Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі аграном і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 сакавіка 1957 года ў в. Дзярбінкі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў брыгадзірам, галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса «Рэвалюцыя» Ельскага раёна Гомельскай вобласці; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Ельскага раённага выканаўчага камітэта.
З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads