Сяргей Міхайлавіч Маштакоў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Міхайлавіч Маштако́ў[1] (руск.: Сергей Михайлович Маштаков; 24 кастрычніка 1905 — 28 ліпеня 1970) — вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Нікалаеўскі Гарадок Саратаўскай губерні (з 1920 года Акцябрскі Гарадок у Тацішчаўскім раёне Саратаўскай вобласці Расіі). У 1930 годзе скончыў Саратаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1940—1944 гадах дацэнт кафедры батанікі Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута, са жніўня 1944 года па жнівень 1945 года — загадчык кафедры батанікі Інстытута прыродазнаўчых навук і матэматыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1948 года С. М. Маштакоў у Інстытуце меліярацыі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі, з 1953 года — намеснік дырэктара, загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі. З 1963 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі на пасадзе загадчыка лабараторыі хімічнай рэгуляцыі і развіцця раслін.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па вывучэнню працэсаў біясінтэзу каучуку, біялогіі збожжавых культур у сувязі з паляганнем, ўздзеяння інсектыцыдаў, фунгіцыдаў і гербіцыдаў на сельскагаспадарчыя культуры.
Сярод апублікаванага:
- Современные химические средства борьбы с сорной растительностью. — Мн., 1959.
- Гербициды в борьбе с сорной растительностью. — Мн., 1960.
- Физиологическое действие некоторых гербицидов на растения. / Маштаков С. М., Деева В. П., Волынец А. П. и др. Под ред. чл.-кор. АН СССР Ю. В. Ракитина — Мн., Наука и техника, 1971.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads