Сяргей Паўлавіч Костычаў

расійскі і савецкі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Паўлавіч Костычаў (26 красавіка [8 траўня] 1877, Санкт-Пецярбург — 21 жніўня 1931, Алушта (Крым)) — расійскі і савецкі фізіёлаг, біяхімік і анатам раслін, мікрабіёлаг. Акадэмік Расійскай Акадэміі навук (1923).

Хуткія факты Сяргей Паўлавіч Костычаў, Дата нараджэння ...

У 1900 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (аддзяленне прыродазнаўчых навук) і быў пакінуты для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

У 1901—1903 гадах стажыраваўся ў Цюрыху і Гейдэльбергу ў найбуйнейшых біяхімікаў тых гадоў — Э. Шульцэ і А. Кеселя. Пасля вяртання прызначаны асістэнтам пры кафедры батанікі Ваенна-медыцынскай акадэміі, але працягнуў навуковую працу на кафедры фізіялогіі і анатоміі раслін Пецярбургскага ўніверсітэта.

Тэмы дысертацый: магістарскай — «Даследаванні над анаэробным дыханнем раслін» (1907), доктарскай — «Фізіёлага-хімічныя даследаванні над дыханнем раслін» (1911). У іх вылучыў сваю тэорыю дыхання, давёўшы цесную сувязь паміж анаэробным і нармальным (кіслародным або аэробным) дыханнем у раслін. Паказаў, што спіртовае закісанне не з’яўляецца першай фазай дыхання (як лічылі да яго работ), але абодва гэтыя працэсы звязаны агульнымі прамежкавымі прадуктамі ператварэння вугляводаў.

Навуковыя даследаванні Костычаў спалучаў з педагагічнай працай. У 1907 годзе ён стаў прыват-дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта (1907), а ў 1910 годзе абраны прафесарам батанікі і мікрабіялогіі ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце і на Вышэйшых жаночых курсах. З 1916 года загадчык кафедры фізіялогіі і анатоміі раслін Пецярбургскага ўніверсітэта.

З 1918 годзе кансультант аддзела бактэрыялогіі Сельскагаспадарчага Вучонага камітэта. Пасля яго пераўтварэння ў Дзяржаўны інстытут доследнай аграноміі загадваў аддзелам мікрабіялогіі. Пасля рэарганізацыі аддзела ва Усесаюзны інстытут сельскагаспадарчай мікрабіялогіі УАСГНІЛ (1930) прызначаны яго дырэктарам.

2 снежня 1922 года быў абраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук па аддзяленні фізіка-матэматычных навук (разрад біялагічны).

Акадэмік па аддзяленні фізіка-матэматычных навук (батаніка) — з 6 кастрычніка 1923 года.

Remove ads

Зноскі

1. Костычев Сергей Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. Костычев Сергей Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

3. Боркин Л. Я. П.А. Костычев (1881–1890): конкуренция как фактор смены растительных сообществ, P.A. Kostychev (1881–1890): Competition as a Factor of Plant Succession // Историко-биологические исследования — 2009. — Т. 1, вып. 1. — С. 66–84. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

5. Максимов Н. А. Очерк истории физиологии растений в России // Труды института истории естествознания — 1947. — Т. 1. — С. 21–79.

6. Бубырева В. А., Гельтман Д. В. В.Л. Комаров и Санкт-Петербургский университет, Vladimir L. Komarov and St. Petersburg University // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 4. — С. 68–94. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-14004

7. Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11975

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads