Сяргей Пятровіч Прывада
мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Пятровіч Прывада (3 мая 1961, в. Валова Гара, Лепельскі раён — 7 студзеня 2020[1]) — беларускі мастак, графік.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984). Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Жыў у Наваполацку.
Творчасць
Працаваў у розных графічных тэхніках: эстампе, пастэлі, алоўку, станковым жывапісе.
Сярод работ: графічныя кампазіцыі «Зіма ў горадзе» (1989), «Вёска» (1990), «Цішыня» (1998), «Буслянка над возерам» (2000), «Развітанне з летам» (2003), «Навагодняя ноч» (2004), «Урочышча чорнага бусла» (2008); аўталітаграфіі «Партрэт Ф. Скарыны» (1980), «Партрэт Я. Коласа» (1981), «Беларускі фальклор» (1988); серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі» (1983), «Беларускія народныя святы»; цыклы пастэляў «Браслаўшчына» (1991), акварэляў «Полаччына — край азёрны» (1988), «Астравы на далёкіх азёрах» (2004). Аўтар жывапісных палотнаў «Прыдзвінскія камяні» (2008), «Лепельшчына» (2008), «Зімовы вечар» (2009) і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads