Сяргей Уладзіміравіч Ражок

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Уладзіміравіч Ражок
Remove ads

Сяргей Ражок (25 красавіка 1985, Рыпкы, Чарнігаўская вобласць — 24 студзеня 2024) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Сяргей Ражок, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Выхаванец школы горада Славуціч, у маладым узросце апынуўся ў кіеўскім «Дынама».

Гуляў за юнацкую і моладзевую зборныя Украіны. У 2005 у складзе моладзевай зборнай Украіны удзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Нідэрландах.

Пасля гуляў за розныя клубы Украіны, галоўным чынам у Прэм’ер-лізе.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Гуляў пераважна на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[5].

У студзені 2013 года вярнуўся на радзіму, папоўніўшы склад кіраваградскай «Зоркі»[6]. Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.

У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[7] і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2015. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, таксама з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2015.

У пачатку 2016 года падоўжыў кантракт з «Белшынай», але з-за траўмы не згуляў ніводнага матча. У ліпені 2016 года, аднавіўшыся ад траўмы, пакінуў бабруйскі клуб і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[8], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[9]. Пачатак сезона 2017 прапусціў, у маі стаў з’яўляцца на полі, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[10].

У жніўні 2017 года стаў іграком «Гомеля»[11], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[12].

Са студзеня 2018 года знаходзіўся ў складзе дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[13]. У сезоне 2018 быў асноўным іграком каманды, у чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года пакінуў каманду[14].

У першай палове 2019 года выступаў за аматарскі клуб «Межыгір’я» з вёскі Наві Пэтрыўці ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці, пасля перабраўся ў «Джуніярс» (Шпыцькы). З 2022 года стаў выступаць за «Штурм» з Іванківа.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ўступіў ва ўзброеныя сілы і браў удзел у баявых дзеяннях, загінуў.

Remove ads

Спартыўныя дасягненні

  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads