Славутыч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Славутыч
Remove ads

Славутыч[1] (укр.: Славутич) — горад у Кіеўскай вобласці Украіны. Горад стаіць на левым беразе Дняпра (Славутыч — старажытная славянская назва Дняпра). Станам на сакавік 2025 года, насельніцтва Славутыча каля 20.000 чалавек. Большасць дарослага насельніцтва працуе на Чарнобыльскай АЭС.

Хуткія факты Краіна, Раён ...
Remove ads

Геаграфія

Славутыч размешчаны на левым беразе Дняпра, за 40 км ад Чарнігава, 45 км ад Прыпяці, 50 км ад Чарнобыля і 200 км ад Кіева. Геаграфічна знаходзіцца ў межах Чарнігаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці, аднак адміністрацыйна адносіцца да Кіеўскай вобласці.

Гісторыя

Славутыч — наймаладзейшы горад Украіны. Яго будаўніцтва пачалося ў 1986 годзе неўзабаве пасля Чарнобыльскай аварыі, каб размясціць у ім працаўнікоў АЭС з сем’ямі, эвакуіраваных з Прыпяці. Назва ўзятая ад старарускай назвы ракі Дняпро.

Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 года. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з забруджанай зоны, 8000 з якіх у часе аварыі былі дзецьмі. Большасць працаздольнага насельніцтва Славутыча працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная чыгунка[uk], што двойчы перасякае беларускую мяжу, а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэння.

Славутыч быў запланаваны як «горад XXI стагоддзя», у яго пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі савецкіх рэспублік: Азербайджанскай, Армянскай, Грузінскай, Латвійскай, Літоўскай, Расійскай, Украінскай і Эстонскай. У выніку горад падзелены на восем мікрараёнаў[2], якія маюць свой унікальны стыль і атмасферу.

Да 17 ліпеня 2020 горад меў статус абласнога значэння і не ўваходзіў у склад якога-небудзь раёнаў. Горад быў цэнтрам Славутыцкага гарадскога савета.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

Насельніцтва
1989200120082011201220132014
11 364 24 402 24 391 24 492 24 726 24 826 25 112

У Славутычы назіраецца высокая нараджальнасць і нечакана нізкая смяротнасць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутыча значна меншы за любы іншы горад Украіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў.

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, руская ...

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads