Яўген Бартніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Бартніцкі, сапр.: Сяргей Уладзіміравіч Сурыновіч (13 красавіка 1976, в. Лугамавічы, Іўеўскі раён) — беларускі біблеіст, доктар біблейскага багаслоўя[1], беларускі паэт, каталіцкі святар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 красавіка 1976 года ў в. Лугамавічы Іўеўскага раёна ў сям’і настаўнікаў.
З 1993 года вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі. У 1997 годзе паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 2000 годзе.
У 1999—2000 гадах рэдагаваў газету «Krynica» Таварыства беларусаў Санкт-Пецярбурга. Застаўся ў Расіі, служыў на Каўказе, Урале (Перм), у Калінінградзе. З 2002 года выкладаў беларускую мову ў Пермскім дзяржаўным педуніверсітэце. Абараніў працу па тэалогіі ў Латэранскім універсітэце ў Рыме, магістр тэалогіі. Служыў у Віцебску як пробашч парафіі Святога Духа (да 2008 года), пробашчам парафіі Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага раёна.
Цяпер служыць пробашчам парафіі Святой Троіцы ў Друі Браслаўскага раёна. У 2019 годзе ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю. Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэта Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову»[2].
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў вершаванай містэрыяй для дзяцей «Батлейка» («Дыялог», 1998). Аўтар зборнікаў паэзіі «Летуценнік» (1999), «Пакліканне» (2000). Мае больш за 50 публікацый у беларускім друку. Вершы Я. Бартніцкага друкаваліся ў часопісах «Дыялог», «Беларусь», газетах «Наша слова», «Голас Радзімы», «Царква».
Жывапісец. Вучань Міраславы Казанцавай — рускай мастачкі (натуралізм). 13 красавіка 2006 года адбылася першая персанальная выстаўка жывапісу. Арганізатар Друйскага мастацкага пленэру[3].
Remove ads
Зноскі
- Ніна Шчарбачэвіч На «Скарынэры» ў Друі створана 150 новых работ. — 2017. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads