Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч (нар. 4 чэрвеня 1988, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Муж беларускай баскетбалісткі Ксеніі Вабішчэвіч.

Хуткія факты Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Пачаў займацца баскетболам у сем гадоў у першым класе школы, быў у ДзЮСШ «Аўтазаводзец», першым трэнерам быў Сяргей Міхайлавіч Ярмоленка.

Першай прафесійнай камандай у кар’еры стаў клуб «Мінск 2006», трапіў туды ў 2006 годзе, у самым пачатку станаўлення баскетбольнай структуры. Потым выступаў за асіповіцкі АЗАА і «Гродна-93».

У 2012 годзе перабраўся гуляць у казахстанскую каманду «Табол». Аднак, з-за праблем з фінансаваннем давялося пакінуць клуб і перабрацца ў эстонскі ТЛУ.

У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[3].

У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[4]. З сакавіка 2025 года — гуляючы галоўны трэнер клуба «Шахцёр»[5].

Выступаў за юнацкую (2004), моладзевую (2007) і нацыянальную (2014—2019) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стаў бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[6][7]. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[8].

Remove ads

Кар’ера

Remove ads

Дасягненні

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads