Сяргей Мікалаевіч Урванцоў

беларускі медык і арганізатар аховы здароўя From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Мікалаевіч Урванцоў
Remove ads

Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (12 чэрвеня 1863, Казань — 5 студзеня 1937) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя[1].

Хуткія факты Сяргей Мікалаевіч Урванцоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне і адукацыя

Нарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду[2]. Браты Сяргея Урванцова, Леў  (руск.) і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай[2].

Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе[2][3]. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны[1].

Прафесійная дзейнасць

У 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва Уфімскай губерні  (руск.)[3].

З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні Мінскага губернскага праўлення[4]. Гэтую пасаду займаў да 1917 года[3].

У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзела аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц[3].

Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[3].

Грамадская дзейнасць

Адразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам[3]. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі  (руск.)»[3][5].

Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога[3][6][7].

Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя[1].

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.

Навуковая дзейнасць

Больш за 15 навуковых прац[3] па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі[1].

Асобныя працы

  • Медико-санитарный очерк города Минска. 1910
  • История ночных врачебных дежурств в г. Минск//Минские врачебные известия. — 1910. — № 10
  • Краткий исторический очерк больницы для хроников. 1925
  • История развития врачебного дела в Минской губернии в дореволюционное время. 1928

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads