Сяргей Усеваладавіч Краўчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Усе́валадавіч Кра́ўчанка (13 мая 1949, Мінск — 30 чэрвеня 2014, Мінск) — беларускі акцёр . Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001). Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Мінску. У 1971 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 1971 па 2014 год[1].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года.
Памёр 30 чэрвеня 2014 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках[2].
Remove ads
Творчасць
Сярод найлепшых роляў Краўчанкі: Федзя («Стары Новы Год» М. Рошчына), Пецька («Характары» В. Шукшына), Данілка («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Драгун («Парог» А. Дударава), Арнольд («Шрамы» Я. Шабана), Люнгстран («Жанчына з мора» Г. Ібсена), Машу («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Бачана («Закон вечнасці» Н. Думбадзэ), Гайдук («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Захар («Апошні шанц» В. Быкава), Мядзведзенка («Чайка» А. Чэхава), Карыцын («Жыццё Карыцына» А. Паповай), Парадаксаліст («З нагоды мокрага снегу» Ф. Дастаеўскага), Нешчасліўцаў («Лес» А. Астроўскага), Дамаш («Князь Вітаўт» А. Дударава), Тэзей («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Растанёў («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Монс / Нільс Юленшэрн («Эрык XIV» А. Стрындберга), Дункан («Макбет» У. Шэкспіра), Панталоне дэі Бізаньёзі («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Бацька («Прыгоды Заранкі і Янкі» В. Бяловай).
Remove ads
Зноскі
- Краўчанка Сяргей Усеваладавіч. kupalauski.by. — архіваваная версія. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013.
- Сяргея Краўчанку пахаваюць 2 ліпеня на Усходніх могілках Мінску. Радыё Свабода (1 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2016. Праверана 11 студзеня 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

