Сяргей Фаміч Пшонны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Фаміч Пшонны (5 верасня 1922 — 30 жніўня 1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, афіцэр разведкі[1] 227-га гвардзейскага стралковага палка 79-й гвардзейскай стралковай дывізіі (8-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945).
С. М. Пшонны нарадзіўся ў вёсцы Кушняроўка (сучасны Чашніцкі раён Віцебскай вобласці).
У Чырвонай Арміі з 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. прымаў удзел у баявых дзеяннях[1].
Узвод разведчыкаў пад камандаваннем старшага лейтэнанта С. М. Пшоннага вызначыўся 2 жніўня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Вісла на поўдзень ад Варшавы[1]. Байцы ўзвода знішчылі агнявыя кропкі праціўніка, разграмілі штаб зенітнага палка, захапілі ў палон яго афіцэраў з дакументамі і палкавым сцягам, садзейнічалі пераправе двух савецкіх палкоў[1].
З 1946 года маёр С. М. Пшонны ў запасе. Жыў у Днепрапятроўску.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» (№ 5954)
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (1985)
- медалі
Зноскі
- Биографический справочник. Т. 5. Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads