Сяргей Фёдаравіч Ермакоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Фёдаравіч Ермакоў (10 чэрвеня 1955, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 19 лютага 2022) — беларускі фізік. Доктар тэхнічных навук (2002), прафесар (2008).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1977), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1981).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1979—2018, вядучы навуковы супрацоўнік, у 2003—2005 — загадчык лабараторыі, 2005—2012 — загадчык аддзела «Трыбафатыка вадкакрышталічных нанаматэрыялаў», 2012—2018 — загадчык лабараторыі «Трыбафатыка змазачных матэрыялаў»), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (па сумяшчальніцтве, 2002—2018, прафесар кафедры «Інфармацыйна-кіруючыя сістэмы і тэхналогіі»), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2018, прафесар кафедры агульнай фізікі).
Навуковыя інтарэсы: фізіка кандэнсаванага стану; матэрыялазнаўства; трэнне і знос у машынах.
Remove ads
Бібліяграфія
- Трибофизика жидкокристаллических материалов в металло- и биополимерных сопряжениях : диссертация … доктора технических наук : 01.04.07 : защищена 00.00.2001 : утверждена 27.03.2002 / Ермаков Сергей Федорович. ― Гомель, 2001.
- Разработка смазочных материалов с мезогенными соединениями для повышения триботехнических характеристик металлополимерных пар трения : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.02.04 / Ермаков Сергей Федорович. ― Калинин, 1986.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads