Сяргей Уладзіміравіч Шапавал

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Уладзіміравіч Шапавал
Remove ads

Сяргей Шапавал (нар. 7 лютага 1990, Ворзэль, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Сяргей Шапавал, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Ворзелі (Кіеўская вобласць), дзе і пачаў займацца футболам у трэнера Валянціна Пятровіча Лысова[3]. У ДЮФЛ гуляў у камандах кіеўскіх школ «Лакаматыў», «Атрадны» і «Змена-Абалонь». З 2007 года гуляў у Другой лізе за «Нафком» (Бравары), а затым у Першай за «Ніву» (Цярнопаль), «Фенікс-Ільічовец» (Калініна), «Львоў».

«Ціраспаль»

У 2011 годзе перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна чэмпіянату Польшчы «Палонія» (Лешна). У перыяд з 2012 па 2015 год гуляў у Малдове за клуб «Ціраспаль». У Нацыянальнай Дывізіі дэбютаваў 10 сакавіка 2012 года ў матчы 19 тура «Ціраспаль» — «Кастулень» (3:1), замяніўшы ў канцы матча Віктара Булата. У складзе прыднястроўскіх «гараджан» за 3,5 года адыграў 86 матчаў у чэмпіянатах Малдовы і 4 у еўракубках. Станавіўся ўладальнікам Кубка Малдовы (2012/13) і срэбраным прызёрам чэмпіянату Малдовы (2013/14). Улетку 2015 года, знаходзячыся ў адпачынку, ад капітана каманды даведаўся пра расфарміраванне ціраспальскага клуба[4].

«Чарнаморац»

11 ліпеня 2015 года Шапавал падпісаў двухгадовы кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[5]. Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у матчы першага тура чэмпіянату 2015/16 супраць данецкага «Алімпіка»[3]. 7 снежня 2015 года было афіцыйна паведамлена аб скасаванні кантракта паміж Сяргеем і «Чарнаморцам» па ўзаемнай згодзе[6]. Усяго за «маракоў» правёў 7 сустрэч у чэмпіянаце, 2 гульні ў Кубку Украіны і 1 паядынак у моладзевым першынстве.

«Тарпеда-БелАЗ»

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе жодзінцаў стаў асноўным апорным паўабаронцам, заставаўся ім і ў сезоне 2017. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].

«Гомель»

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Гомеля»[9]. У першым жа матчы за новую каманду 21 ліпеня адзначыўся дублем у браму магілёўскага «Дняпра» (выніковы лік 2:0). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў гомельскую каманду па заканчэнні кантракта[10].

«Лі Ман»

У студзені 2019 года перайшоў у ганконгскі клуб «Лі Ман»[11].

«Дынама» Брэст

У ліпені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[12].

Апошнія гады

У студзені 2022 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Пэрэмога» з Другой лігі Украіны[13], аднак у сакавіку, так і не згуляўшы за каманду, перабраўся ў польскі «Нараў». У маі 2022 годзе апынуўся ў клубе «Дальвік/Рэйнір» з чацвёртага дывізіёна Ісландыі, дзе гуляў да канца 2022 года.

Remove ads

Дасягненні

  • Малдова Срэбраны прызёр чэмпіянату Малдовы: 2013/14
  • Малдова Уладальнік Кубка Малдовы: 2013
  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
  • Ганконг Уладальнік Кубка лігі Ганконга: 2019

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads