Сяргей Уладзіміравіч Шыловіч
беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Шыловіч (нар. 16 мая 1986, Бабруйск, БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, правы паўсярэдні. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2020).
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў мінскім СКА, пазней выступаў за «Аркатрон» (Мінск), «Дынама» (Мінск), «Погань» (Польшча). У лютым 2014 года папоўніў склад беларускага БГК імя Мяшкова[2], у складзе якога стаў шасціразовым чэмпіёнам Беларусі.
У чэрвені 2019 года стала вядома, што Шыловіч пакідае БГК[3]. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт са СКА[4].
У верасні 2020 года завяршыў кар’еру[5].
Дасягненні
- Чэмпіён Беларусі (6): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Сярэбраны прызёр SEHA-лігі (2): 2014, 2015
Статыстыка
Зноскі
- Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Архівавана 10 лістапада 2016.
- Шилович покидает БГК имени Мешкова (руск.). by.tribuna.com (17 чэрвеня 2019). Праверана 2019-11-2.
- Шилович перешел в СКА (руск.). by.tribuna.com (1 ліпеня 2019). Праверана 2019-11-2.
- Гандбол. Сергей Шилович завершил карьеру и рассказал "Прессболу", почему не вернулся в "Мешков Брест" (руск.). pressball.by (3 верасня 2020). Праверана 31 студзеня 2021.(недаступная спасылка)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads