Сяржук Сыс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяржук Сыс
Remove ads

Сяржук Сыс (нар. 1962, в. Пракісель, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, праваабаронца.

Хуткія факты Сяржук Сыс, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта.

Выкладаў беларускую мову і літаратуру. Працаваў жур­на­лістам і ў рэкламных кампаніях. З 2007 года далучыўся да дзейнасці Права­абарончага цэнтра “Вясна”.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭНа. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».[2]

Жыў і Мінску. Пакінуў Беларусь з прычыны крымінальнага пераследу за пра­ваабарончую дзейнасць.[2]

Remove ads

Творчасць

У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе “Маладосць”. Аўтар кніг вершаў “За трапяткім матыльком кахання” (2000), «Стрэмка» (2011)[3], «Павук» (2014) і «DOM» (2024)[2]. Вершы друкаваліся ў літаратурных выданнях Беларусі, альманаху «Тутэйшыя», «ЛіМ», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь» і інш. Творы перакладаліся на дзясяткі еўрапейскіх моў.[2]

Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009).[2] 

Remove ads

Прызнанне

  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008).
  • Пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009).[4]
  • Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з кастрычніка 2010).

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 25 сакавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>
  2. Сяржук Сыс. DOM : паэзія выгнання 2020–2023. — Лондан: Skaryna Press, 2023. — 135 с. ISBN 978-1-915601-29-2. Архівавана 2 студзеня 2024.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads