Сярэднееўрапейскі лясны кот

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэднееўрапейскі лясны кот
Remove ads

Сярэднееўрапейскі лясны кот, лясны кот, дзікі кот (Felis silvestris silvestris) — драпежная млекакормячая жывёла сямейства каціных, падвід Felis silvestris.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Нагадвае вялікага свойскага ката. Даўжыня цела 52—75 см, маса 4—6 кг. Поўсць густая, мяккая, на спіне жаўтавата-шэрая з 8—12 папярочнымі цёмнымі палосамі і плямамі, на бруху шаравата-вохрыстая. Хвост 27—34 см з 4—6 цёмнымі кольцамі і чорным канцом.

Пашырэнне

Трапляецца ў Еўропе, у т. л. ва Украіне, Малдове.

На Беларусі магчыма зніклы від, раней вадзіўся ў шыракалістых лясах заходняй і цэнтральнай частак, на Палессі, апошні раз здабыты ў 1927 годзе ў Барысаўскім раёне. У 2017 годзе лясны кот, як мяркуецца, трапіў у фотапастку ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку ў Нараўлянскім раёне[1]. У 2025 годзе кот трапіў у відэапастку ў Жыткавіцкім раёне[2].

Лясныя каты, распаўсюджаныя ў Карпатах, апошнім часам пашыраюць арэал на ўсход, аж да левабярэжжа Дняпра; імаверна, гэты рух ляснога ката закрануў і Беларусь[1].

У Германіі ў канцы ХХ ст. паспяхова былі праведзены работы па яго рэінтрадукцыі. Колькасць віду пачала лакальна расці. Так, лясны кот пачаў з’яўляцца ў Нідэрландах і Аўстрыі, павялічылася яго колькасць у Францыі, Швейцарыі і Закарпацці[3].

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Селіцца ў дуплах, радзей у норах іншых жывёл. Корміцца дробнымі сысунамі, птушкамі і іх яйцамі.

Полавая спеласць на 2-м годзе жыцця. Гон у лютым — сакавіку. Цяжарнасць 63—68 сутак. У прыплодзе 3—6 кацянят, да восені яны дасягаюць памераў дарослых асобін. Працягласць жыцця каля 20 гадоў.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads