Сярэднеіранскія горы

горная сістэма ў Іране From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэднеіранскія горы
Remove ads

Сярэднеіра́нскія го́ры[1] — горная сістэма ў Азіі, у Іране, ва ўнутранай частцы Іранскага нагор’я.

Хуткія факты Сярэднеіранскія горы, Краіна ...

Даўжыня Сярэднеіранскіх гор у напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход каля 1000 км. Шырыня да 300 км. Пераважаюць вышыні 2000—2500 м. Найвышэйшая вяршыня — гара (патухлы вулкан[2]) Хезар (4420 м). Галоўныя хрыбты — Кухруд[1][2] і Кухбенан[2]. Складзены асадкавымі і вулканічнымі горнымі пародамі. Маюцца шматлікія восыпы. Ападкаў выпадае 100—300 мм за год. На схілах гор — горныя пустыні і паўпустыні, у грабянёў — горныя стэпы. Па далінах рэк — тугайныя зараснікі (таполя, лох, вярба, грэцкі арэх[2]).

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads