Сіваграк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіваграк
Remove ads

Сіваграк, таксама Сіваваронка[1] (Coracias) — род птушак сямейства Сівагракавыя (Coraciidae), атрад Ракшападобныя (Coraciiformes).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Даўжыня цела сіваграка звычайнага да 35 см, маса да 190 г. Апярэнне зеленавата-блакітнае з яркім адлівам. На крылах і хвасце ёсць цёмна-сінія ўчасткі. Спіна рыжавата-карычневая. Сярэдняя пара пёраў хваста цёмна-бурая з ліловым напылам. Дзюба моцная, крыху кручкаватая. Корміцца буйнымі жукамі, прамакрылымі, радзей дробнымі пазваночнымі. Нясе 4—6 яец.

Remove ads

Распаўсюджанне

Існуе 8 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. Жывуць у лесастэпах, лясах, на ўзлесках, каля высечак, у парках і гаях, саваннах, на акультураных землях. На тэрыторыі Беларусі жыве 1 від: сіваграк звычайны (Coracias garrulus) (народныя назвы: краска, сінюга) — пералётная птушка. Зімуе ў Афрыцы.

Зноскі

  1. Напісанне Сіваграк, Сіваваронка, а таксама напісанне на латыні ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — С. 363.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads