Сівуч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сівуч
Remove ads

Сіву́ч[1] (Eumetopias jubatus) — від млекакормячых жывёл, адзіны сучасны прадстаўнік роду Сівучы (Eumetopias) сямейства вушастых цюленяў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела сівучаў да 3,5 м. Важаць да 800[1] (1000) кг. Морда, шыя і плечавы пояс масіўныя, ласты доўгія і шырокія. Дарослыя самцы маюць грыву. Афарбоўка рыжая летам і бурая зімой.

Харчаванне

Рацыён паўночнага марскога льва складаецца з рыбы, галаваногіх малюскаў і ракападобных. Паляванне на малюскаў адбываецца на дне, жывёла здольная ныраць на глыбіню 227 м. Палюе на рыбныя зграі. Акрамя таго, самцы могуць нападаць на дзіцянят звычайных цюленяў і марскіх коцікаў, якія знаходзяцца на лежнішчы.[2]

Пашырэнне

Пашыраны ў паўночнай частцы Ціхага акіяна ад поўначы Японіі да Каліфорніі, уключаючы Ахоцкае і Берынгава моры. Ахоўваецца ў Расіі, ЗША і Японіі. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Асаблівасці біялогіі

Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў ў вясной і летам. Самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Нараджаюць адно дзіцяня. Кормяцца рыбай, малюскамі і іншымі марскімі жывёламі.

Зноскі

  1. Маринин, Александр (2019-11-18). "Северный морской лев". OPrirode(руск.).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads