Сігізмунд Францавіч Наўроцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сігізмунд Францавіч Наўроцкі (4 красавіка 1903, Варшава — 15 верасня 1976, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі рэжысëр, сцэнарыст. Член Саюза кінематаграфістаў Украінскай ССР.
Remove ads
Біяграфія
У 1925 годзе скончыў магілёўскія курсы кіраўнікоў самадзейнасці, у 1932 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 годзе — рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.
Пэўны час працаваў пракурорам у Мінску. У 1934—1941гадах працаваў асістэнтам рэжысëра, рэжысëрам ігравога і навукова-папулярнага кіно на кінастудыі «Ленфільм», «Белдзяржкіно», затым у 1941—1943 гадах — на Цэнтральнай Аб’яднанай кінастудыі мастацкіх фільмаў — ЦАКС у Алма-Аце. З 1944 года — рэжысëр Кіеўскай кінастудыі.
Remove ads
Фільмаграфія
- 1937 — Дняпро ў агні (сурэжысёр)
- 1939 — «Вогненныя гады» (другі рэжысёр)
- 1941 — Сям’я Януш («Жніво»)
- 1945 — Зыгмунд Каласоўскі (сумесна з Б. М. Дмахоўскім)
- 1954 — «Асілак» ідзе ў Марто (сумесна з А. В. Брунчугіным),
- 1957 — Крутыя прыступкі
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads