Сімфанічны аркестр Белрадыёцэнтра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сімфанічны аркестр Белрадыёцэнтра (Сімфанічны аркестр Белрадыёкамітэта) — сімфанічны аркестр, які існаваў у 1928—1937 гадах у Мінску. Створаны на аснове сімфанічных аркестраў БДТ-1 і Беларускага дзяржаўнага музычнага тэхнікума.

Хуткія факты Сімфанічны аркестр Белрадыёцэнтра ...

У 1928 годзе налічваў 50 чалавек. У розныя часы ў склад аркестра ўваходзілі музыканты С. Жыў (1-я скрыпка), Ю. Дрэйзін (2-я скрыпка), К. Бянеўскі (альт), М. Арлоў (віяланчэль), М. Славачэўскі (кантрабас), Б. Трызна (флейта), Б. Паграбняк (габой), Г. Эльтэрман (кларнет), М. Паграбняк (фагот), Я. Сцягенны (валторна), М. Штэйман (труба), І. Рыбкін (трамбон), М. Казакоў (туба), С. Маркоўскі (літаўры); дырыжоры А. Бяссмертны, І. Гітгарц, М. Міхайлаў (выпускнік Ленінградскай кансерваторыі па класе Э. Купера), К. Арлоў, Л. Штэйнберг.

Рэпертуар складалі творы кампазітараў розных эпох і кірункаў. Быў папулярызатарам беларускага музычнага мастацтва: праводзіў творчыя радыёвечары, справаздачныя канцэрты беларускіх кампазітараў. У яго выкананні гучалі творы М. Аладава, В. Залатарова, Р. Пукста, А. Туранкова, М. Чуркіна, А. Багатырова, М. Крошнера, Р. Самохіна, П. Падкавырава. З 1937 года ў складзе Беларускай філармоніі.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads