Міхаіл Яўхімавіч Крошнер

кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Яўхімавіч Крошнер
Remove ads

Міхаіл Яўхімавіч Крошнер (1900, Кіеў — 1942) — беларускі кампазітар . Заслужаны артыст БССР (1940).

Хуткія факты Міхаіл Яўхімавіч Крошнер, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

У 19181931 гадах у канцэртных арганізацыях і тэатрах Кіева і Масквы. Скончыў у 1937 годзе Беларускую кансерваторыю па класе кампазіцыі у В. А. Залатарова. У 19331938 гадах працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Аўтар сімфанічных танцаў, рамансаў на вершы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лужаніна, А. С. Пушкіна, хароў, апрацовак беларускіх і яўрэйскіх народных песень[1]. Аўтар першага нацыянальнага беларускага балета «Салавей» (па аповесці З. Бядулі). У 1939 годзе балет «Салавей» пастаўлены ў Адэскім тэатры оперы і балета. Напісаў таксама музыку да спектакля «Цвей кунімлех» («Два недарэкі») А. Гольдфадэна ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (1940).

Большая частка творчай спадчыны і сам кампазітар загінулі падчас нямецкай акупацыі Беларусі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads