Сінькоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сінько́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сінькі.

Хуткія факты Сінькоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Паніззе. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сінькі, сельсавет перайменаваны ў Сінькоўскі[1]. 31 сакавіка 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лашанскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Дахны, Казароўшчына, Карачоўшчына, Лашаны, Леанполле, Ленкаўшчына, Мілідаўшчына, Місіншчына, Рымцэлі, Серадзі і Шлямкі)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 19 красавіка 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бурчакі, Вясенняя, Кунава, Пасынкі, Суцькава, Цары)[3]. У 1978 годзе ў склад Крэўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (вёскі Дахны, Карачоўшчына, Лашаны, Мілідаўшчына, Мысіншчына, Рымцелі, Серадзі, хутары Дзяракі, Жменькі, Касарыха, Касымова, Леанполле, Ленкаўшчына, Садкі, Чаботкі, Шлямкі і Янушка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1620 чалавек[5], з іх 94,7 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — палякі, 0,7 % — украінцы, 0,6 % — татары[6]; паводле перапісу 2019 года — 1180 чалавек[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads