Сініца чорная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сініца чорная
Remove ads

Сініца чорная, або маскоўка (Periparus ater) — птушка сямейства сініцавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 11 см, размах крылаў 17-21 см. Чорныя горла і галава (з белымі шчокамі), белая пляма на патыліцы, ніз цела белаваты. Маладыя з жоўтымі шчокамі, нізам цела і плямкай на патыліцы. Песня даволі гучная і рытмічная.

Пашырэнне

Арэал: Палеарктыка (акрамя поўначы і поўдня), на поўдні арэал разарваны. Насяляе хваёвыя альбо мяшаныя лясы з вялікай колькасцю елак і лістоўніц; пазбягае лісцевых лясоў. У некаторых частках арэала (Каўказ, Паўднёвая Еўропа, Паўночная Афрыка) засяляе букавыя ці дубовыя лясы. У Татрах даходзіць да 1580 м. На Беларусі звычайны аселы і качуючы від.

У паўночна-ўсходняй частцы арэала пералётная, у іншых — аселая. Часам шматлікія залёты (інвазіі) ізаляваных папуляцый ці на большай частцы арэала. У Еўропе адзначаюцца ў канцы жніўня ці на пачатку верасня.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў дупле (як у натуральным, так і ў штучным) з вузкай адтулінай на вышыні 1,6-2 м, часта на зямлі паміж каранёў, пад каменнем, у норах, часам у спарахнелых стволіках, шчылінах скал і муроў. Знешняя частка з зялёнага моху, унутраная — з воўны, валосся і шэрсці, рэдка з прымессю пёраў.

Яйкі (звычайна 6-11) з вострым вузейшым канцом. Белыя, матавыя, з дробнымі і рэдкімі чырвонымі або чырвона-карычневымі плямкамі, часам згушчанымі на шырэйшым канцы.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads