Сіні вершнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіні вершнік (ням.: Der Blaue Reiter) — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму (галоўным чынам мастакоў) у пачатку XX стагоддзя ў Германіі.

Аб’яднанне выпускала аднайменны альманах.
Remove ads
Гісторыя
Аб’яднанне «Сіні вершнік» было заснавана ў снежні 1911 года ў Мюнхене Васілём Кандзінскім і Францам Маркам. Асноўнай мэтай было вызваленне ад акамянелых традыцый акадэмічнага жывапісу. Апроч іх, у групе таксама былі Аўгуст Маке, Мар’яна Вяроўкіна, Аляксей Яўленскі і Паўль Клее. У працы гэтай мастацкай групы ўдзельнічалі таксама танцоры і кампазітары. Іх аб’ядноўвала цікавасць да сярэднявечнага і прымітыўнага мастацтва і рухаў таго часу — фавізму і кубізму.
Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб’яднаць з дапамогай мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.
![]() |
Назву «Сіні вершнік» мы прыдумалі за кававым сталом у садзе ў Зіндэльдорфе. Мы абодва любілі сіні, Марк — коней, я — вершнікаў. І назва прыйшла сама. В. Кандзінскі |
![]() |
Remove ads
Удзельнікі
- Васіль Кандзінскі
- Франц Марк
- Мар’яна Вяроўкіна
- Габрыэле Мюнтэр
- Паўль Клее
- Майсей Коган
- Аляксей Яўленскі
- Аўгуст Маке
- Альфрэд Кубін
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads