Сіцыёс вуглаваты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіцыёс вуглаваты, сіцыёз вуглаваты[1] (Sicyos angulatus) — від кветкавых раслін роду Сіцыёс (Sicyos) сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна, шурпатая ад цвёрдых валаскоў[1]. Сцябло лазячае, з 3—5-раздзельнымі вусікамі, даўжынёй да 6,5[1] м. Лісце чаргаванае, простае, з 5-зубчастымі лопасцямі і сэрцападобнай асновай, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, раздзельнаполыя, жаўтавата-белага колеру з зялёнымі палоскамі. Пялёсткаў — 5. Тычынкавыя кветкі ў пазушных гронках, песцікавыя — у пучках. Плод — шчаціністая гарбузіна са скурыстым каляплоднікам.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна паходзіць з Паўночнай Амерыкі[2]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах, у т.л. на тэрыторыі Еўропы, Японіі.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Taxon: Sicyos angulatus L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads