Святлана Іванаўна Сухавей

актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святлана Іванаўна Сухавей (нар. 28 кастрычніка 1952, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Хуткія факты Святлана Іванаўна Сухавей, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 28 кастрычніка 1952 года ў Мазыры.

Скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, акцёр драматычнага тэатра і кіно.

Працавала актрысай, вядучым майстрам сцэны тэатрастудыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“». Сыграла больш як 45 роляў у мастацкіх фільмах і серыялах кінастудый «Беларусьфільм», «Масфільм», «Ленфільм», «Узбекфільм», «ДЭФА» (ГДР), Свярдлоўскай кінастудыі і кінастудыі імя А.Даўжэнкі.

З’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларуская гільдыя акцёраў кіно», членам прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, членам савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1975 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1997 года.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads