Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Дзмітрыевіч Філімонаў (нар. 14 красавіка 1937, Манчагорск, Мурманская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1974).
Remove ads
Біяграфія
Пасля сканчэння ў 1960 годзе БПІ працаваў у 1960—1973 гадах архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў інстытуце «Белдзяржпраект». З 1973 года — загадчык кафедры, з 1983 года — дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута. 3 1988 года — кіраўнік архітэктурнай майстэрні «Белдзяржпраекта»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Член КПСС з 1965 года. Пражывае ў г. Мінск[2].
Remove ads
Творчасць


Аўтар спартыўнага комплексу Усесаюзнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (1978), жылога дома па вул. Чарвякова (1971) у Мінску, гасцініцы «Гарызонт» (1980)[1], 64-кватэрны жылы дом па вул. Савецкай (1979)[2] у Баранавічах, актавай залы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1962). У сааўтарстве выканаў праекты Мінскага Палаца спорту (1966), Палацаў спорту ў Чалябінску (1967), Валгаградзе (1974), Палаца культуры ў Салігорску (1968) і інш[1].
Вывучае праблемы развіцця архітэктуры мнагамэтавых відовішчных і спартыўных збудаванняў[1].
Аўтар больш 40 друкаваных публікацый, у т. л. манаграфій: «Архітэктура ўніверсальных відовішчна-спартыўных зал» (Мінск, 1980), «Архітэктура грамадскіх будынкаў Беларусі» (Мінск, 1985)[2].
Remove ads
Узанагароды
Бібліяграфія
- Архитектура универсальных зрелищно-спортивных залов. Мн., 1980;
- Архитектура общественных зданий Белоруссии. Мн.. 1985.
Зноскі
- Філімонаў Сяргей Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Филимонов Сергей Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads