Стафан Іванавіч Зізаній

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стафан Іванавіч Зізаній (Тустаноўскі, сапр., верагодна, Куколь; каля 1570, с. Пацеліч, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — ?) — праваслаўны прапаведнік, педагог, празаік -палеміст XVI — пач. XVII ст.

Хуткія факты Стафан Іванавіч Зізаній, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Брат Лаўрэнція Зізанія.

Адзін з заснавальнікаў Львоўскай праваслаўнай брацкай школы, з 1586 выкладаў у ёй, з 1592 — рэктар. У 1593—99 выкладаў у Віленскай брацкай школе.

У 1595 у Вільні выдаў «Катэхізіс» на беларускай і польскай мовах (не збярогся), які на праваслаўным саборы ў Навагрудку (1596) асуджаны як ерэтычны. С. 3ізаній пазбаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы, аднак апраўданы Берасцейскім царкоўным саборам у 1596 годзе.

Thumb
Стафан Зізаній. «Казанне святога Кірылы, патрыярха ерусалімскага „Пра Антыхрыста і знакі яго“, з пашырэннем навукі супраць ерасяў розных», 1596

Аўтар рэлігійна-філасофскіх твораў, скіраваных супраць каталіцкага духавенства. Яны аднак варожа сустракаліся і праваслаўнымі артадоксамі. Характэрнай для яго светапогляду была ерэтычная ідэалогія сярэдневякоўя, ён імкнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапаведаваў верацярпімасць, рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў прыроды і навакольнага свету.

3 1599 у Троіцкім праваслаўным манастыры ў Вільні, дзе прыняў імя Сільвестра. У выніку барацьбы з уніятамі быў вымушаны тэрмінова пакінуць Вільню.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads