Куколь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куко́ль[1][2][3] (Agrostémma) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, часта азімыя травяністыя расліны. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае. Кветкі буйныя, з пяццю пялёсткамі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны роду распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Еўропы і Азіі. На тэрыторыі Беларусі — 1 від: куколь звычайны (Agrostemma githago). Расце як пустазелле ў пасевах збожжавых культур, на чыгуначных насыпах.
Віды
Род налічвае 3[1] віды. Паводле сайта The Plant List — 2 віды:
- Agrostemma brachyloba (Fenzl) K.Hammer
- Agrostemma githago L. — Куколь звычайны, ці Куколь пасяўны, ці Зязюлін лён
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 10. — 160 с. — 2 350 экз.
- Напісанне Куколь у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 568.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads