Сафі Марсо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сафі Марсо
Remove ads

Сафi Марсо́ (фр.: Sophie Marceau [sɔfi maʁso]; пры нараджэнні Сафi Мапю фр.: Sophie Maupu; нар. 17 лістапада 1966, Парыж, Францыя) — французская актрыса , кінарэжысёр, сцэнарыст, празаік і спявачка .

Хуткія факты Сафі Марсо, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі, кінакар’ера

14-гадовая Сафі Марсо знялася ўпершыню ў рамантычнай камедыю! «Бум» (1980), якая стала лідарам кінапракату, абышоўшы нават другую частку кінатрылогіі «Зорныя войны», а загалоўны саўндтрэк фільма стаў хітом у Еўропе. За ролю ў наступнай кінастужцы «Бум-2» дзяўчына атрымала прэстыжную прэмію «Сезар» як самая перспектыўная актрыса.

У паспяховай меладраме «Водар кахання Фанфан» (1993) актрыса сыграла ролю адчайнай дзяўчыны, якая загразла ў любоўным трохкутніку.

Рэжысёр Мел Гібсан спецыяльна запрасіў Сафі Марсо на ролю прынцэсы Ізабелы, жонкі англійскага караля Эдуарда ў фільме «|Храбрае сэрца» (1995). Для яе здымкі сталі першым вопытам работы ў Галівудзе і прынеслі плён у выглядзе мноства прапаноў ад рэжысёраў і рэдактараў глянцавых часопісаў. Ну, а карціна атрымала пяць прэмій «Оскар».

Фільм «Ганна Карэніна» (1997) лічыцца адной з лепшых экранізацый рамана ў свеце, а ролю Сафі Марсо крытыкі назвалі вельмі ўдалым увасабленнем складанага вобразу рускай жанчыны.

Лёгкая камедыя пра сямейнае жыццё «Па той бок ложка» (2008) расказвае пра эксперымент сямейнай пары, у якой кожны лічыў, што ягоная ноша цяжэйшая. На год муж — працаголік, уладальнік буйной кампаніі, і жонка — хатняя гаспадыня, якая займаецца домам, дзецьмі і продажам біжутэрыі — мяняюцца месцамі, каб праверыць, па чый бок ложка жывецца лепш. Дзеянне фільма «Жанчыны-агенты» (2008) адбываецца падчас Другой сусветнай вайны, напярэдадні высадкі саюзнікаў у Нармандыі, і апавядае пра спецыяльны атрад.

Remove ads

Зноскі

1. Sophie Marceau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Sophie Marceau // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Les gens du cinéma Праверана 27 лютага 2022.

4. Les anciens du Cours FlorentКурсы Фларан.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads